Все новости

Мікіта Мелказёраў: «Анатоль Капскі асацыяваўся з дабром, а Чыж са злом»

29 января 2021, 19:56
9

Беларускi журналiст Мікіта Мелказёраў, якi у свой час кiраваў аддзелам футбола на Tribuna.com, распавеў пра Анатолiя Капскага i Юрыя Чыжа (кiраваў «Дынама» Мiнск).

– Давай пра журналістыку. Самы складаны суразмоўца на тваю памяць?

– Я раней пісаў пра футбол і часта параўноўваў Чыжа і Капскага. Гэта былі дзве асноўныя сілы ў беларускім футболе, і прытым што Капскі асацыяваўся з дабром, а Чыж са злом, і ў нас былі цёплыя адносіны з Капскім, мне было камфортней размаўляць з Чыжом, бо ён адказваў на твае пытанні. А Капскі заўсёды быў зацікаўлены ў стварэнні сваіх сэнсаў. Ён гарманічна ўводзіў цябе ад пытання і пачынаў казаць пра праграмныя рэчы, якія яму патрэбны былі.

У ютуб-праекце ўсе больш-менш размаўляюць. Але ў мяне вось якая думка: у нас жа няма паняцця вядомасці і папулярнасці. Мне здаецца, гэта дрэнна і кажа пра адсутнасць інтарэсу да ўнутранага рынку. І таму многія людзі, якія нешта ўяўляюць, дзіўна паводзяць сябе, калі прыходзяць на інтэрв’ю. Пачынаюць закрывацца, маўчаць. Гэту культуру трэба ствараць, – сказаў Мелказёраў для «Нашай Нівы».

Показать еще 9