Все новости

Сяргей Крывец: «Мiцкевiч – гэта паляк беларускага паходжання. Тут нейкi падзел не мае месца. Ён наш агульны паэт»

18 февраля 2021, 20:33
7

Паўабаронца Сяргей Крывец, якi зiмой змянiў брэсцкае «Дынама» на познанскi «Лех-2», на старонках «Прессбола» параўнаў польскую i беларускую мовы.

– Веданне беларускай мовы дапамагло хутчэй засвоiць польскую?

– Так, беларуская i польская мовы вельмi падобныя. Мае сябры, якiя пераехалi ў Польшчу i добра не ведалi беларускай, польскую засвоiлi значна цяжэй, чым я ў свой час.

– А жонка разумее беларускую мову?

– Яна i рускую разумее, а беларускую яшчэ лепш. Праблем тут няма.

– Не дыскутуеце часам з жонкай-полькай, хто Адам Мiцкевiч: беларус цi паляк?

– Не. Напэўна, Мiцкевiч – гэта паляк беларускага паходжання. Тут нейкi падзел не мае месца. Ён наш агульны паэт.

– Хто вашыя дзецi зараз больш — беларускi цi полькi?

– Хутчэй усё ж такi полькi, таму што зараз яны больш часу праводзяць у Польшчы. Паглядзiм, як будзе далей. Але ж, вядома, яны ў нейкай ступенi i беларускi. На жаль, з-за зачыненых межаў мала бываюць у Беларусi.

– У чым галоўнае адрозненне палякаў ад беларусаў?

– Народы вельмi падобныя. Але, як мне падаецца, палякi больш разняволеныя. У беларусаў адчуваецца нейкая зацiснутасць, – сказаў Крывец.

Показать еще 7