Все новости

Футбольны заўзятар – пра тое, чаму паскардіўся на беларускую міліцыю ў ААН: «Гэта мая прынцыповая пазіцыя. Я ганаруся тым, што я беларус. «Пагоня» – сімвал, які нас усіх аб’ядноўвае»

11 марта 2021, 12:47
1

Футбольны заўзятар Сяргей Бахун распавёў, чаму паскардіўся на беларускую міліцыю ў ААН

– У вас шмат пытваюць: «Навошта ўсё гэта?»

– Гэта мая прынцыповая пазіцыя. Я ганаруся тым, што я беларус. «Пагоня» – сімвал, які нас усіх аб’ядноўвае. Я нават атэстат атрымаў з гэтым гербам, які выклікае толькі гонар. На мой погляд, дзяржава павінна падтрымліваць людзей, якія шануюць гісторыю. Я цалкам разумею, што праўда на маім баку. Я не рабіў нічога супрацьзаконнага. Наадварот, з іншай вобласці прыехаў падтрымаць беларускую каманду на міжнародным узроўні, а тут здарылася такое. Усе мае знаёмыя разумеюць маю пазіцыю.

– І апошняе, пасля таго матчу вы хадзілі на футбол з тым самым шалікам?

– Так, хадзіў. Нават прыязджаў з ім на футбол у Барысаў. У гэтым выпадку ўжо на ўваходзе сцюард адвёў мяне ў пакой міліцыі, дзе мне сказалі: «Ты нікуды не пройдзеш. Жадаеш глядзець футбол – здавай шалік у камеру захоўвання». Прыйшлося падпарадкавацца. Чамусьці мае праблемы з «Пагоняй» былі толькі ў Барысаве. У Брэсце і Мінску спакойна хадзіў з гэтым шалікам і на футбол, і на гандбол, – сказаў Бахун.