Мачаха палiтзняволенага фаната Рубца пра яго рэакцыю на 5,5 года калонii: «Сказаў: «Стаяць на каленях перад уладай не буду»

Мачаха 19-гадовага фаната Алега Рубца (асуджаны на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму) Таццяна Собалева распавяла пра суд над маладым чалавекам.

«Эмоцыі ад таго, што мы даўно не бачыліся, настолькі падняліся, што ў яго нават губа трэслася, так моцна ён перажываў. Пра ўсё пагаварылі, расказала яму пра нашыя хатнія справы. Ён разумее, што апеляцыйны суд, хутчэй за ўсё, нічога не памяняе ў яго лёсе. Сказаў: «Я не змірыўся з умовамі, у якіх знаходжуся. Я іх прыняў. Бо цяпер не магу нічога змяніць, таму перажываць я не буду, і вас нерваваць не хачу».

Рыхтуецца ехаць у лагер, збірае сумку. Дачытаў кнігу «Архіпэлаг ГУЛАГ». Цяпер збіраецца замовіць літаратуру па псiхалогіі. Сказаў, што хоча здабыць адтуль веды, якія зможа выкарыстоўваць у далейшым жыцці. Можа, адносіны з кімсьці прыйдзецца наладзіць, там жа [у калоніі] таксама калектыў з рознымі характарамі і лёсамі. Адным словам, рыхтуецца эмацыйна.

Самаадчуванне нармальнае. Толькі схуднеў. Недахоп харчавання, напэўна, адбіваецца на яго маладым арганізме. А можа, нервовыя перажыванні пасля суду. Нялёгка яму, гэта відаць, але ён у нас чалавек вытрыманы. Ніколі не пакажа, калі яму цяжка.

Спытала, ці будзе ён падаваць прашэнне аб памілаванні – ён катэгарычна сказаў, што не. Пасля падзей жніўня, зьбіцця сілавікамі [мірных грамадзян] ён не лічыць патрэбным прасіць памілаваньня. Сказаў: «Калі трэба, буду сядзець ад званка да званка, але стаяць на каленях перад уладай не буду», – сказала Собалева.

Нагадаем, 30 красавіка 14 фігурантам «пінскай справы» прысудзілі ад 5,5 да 6,5 года пазбаўлення волі. Яны таксама павінны выплаціць каля 200 тысяч рублёў кампенсацыі сілавікам і чыноўнікам.

Пинским фанатам вынесли дикие сроки за протесты: один кинул горсть земли, другой говорит, что просто снимал на телефон

Источник: svabod1.azureedge.net
Реклама 18+