Все новости

Галоўны рэдактар Tribuna.com Гаруновіч: «У дзень, калі Латыпаў рэзаў сабе горла, а аўтара «Трыбуны» затрымалі, даведаўся, што многія футбалісты падпісалі ліст за Лукашэнку. Белфутбол перастае для мяне існаваць»

1 июня 2021, 17:00
4

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч пасля падпісання футбалістамі «Дынама» праўладнага ліста спартсменаў заявіў, што беларускі футбол для яго перастаў існаваць.

«У дзень, калі хлопец з «Плошчы Перамен» Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла з-за катаванняў з боку ГУБАЗіКа, у дзень, калі аўтара «Трыбуны» Дзмітрыя Руто затрымалі за шалік у машыне (ужо амаль 6 гадзін, як не выпускаюць з РАУСа, і магчыма, пакінуць у няволі да суда, а можа, і далей), я яшчэ даведаўся, што многія футбалісты падпісалі ліст за Лукашэнку, падпісаліся за ўсё гэта беззаконне. Прычым сярод падпісантаў як мінімум адзін чалавек за перамены, як і яго жонка. Гэты чалавек бегаў па полі з белым бранзалетам, яму пагражалі за гэта арміяй, а цяпер ён, аказваецца перадумаў, бо заробак – штосьцкі каля 7 тысяч даляраў у месяц?

Беларускі футбол перастае для мяне існаваць.

Пагроза Бахару войскам – проста смешна. Бахар можа ў любы момант уляцець куды заўгодна і распавесці пра сітуацыю, атрымаць падтрымку ад УЕФА і выбраць новы клуб», – напісаў Гаруновіч.