«На сваім YouTube-канале размяшчаў розныя відэаролікі з апазіцыйна настроенымі грамадзянамі і спартоўцамі». «Вясна» апублікавала падрабязнасці з судовага працэсу над Івуліным

«Вясна» апублікавала падрабязнасці з судовага працэсу над журналістам і блогерам Аляксандрам Івуліным, які атрымаў 30 сутак арышту.

«На судзе Аляксандр растлумачыў, што сцяг не вывешваў ні ён, ні Яраслаў. Ён пацвердзіў, што сцяг належыць яму, але на акне ў гэтым годзе ён не вісеў. Гэта маглі пацвердзіць і панятыя, якія прысутнічалі падчас ператрусу ў кватэры. Згодна з рапартам, складзеным оперупаўнаважаным па асабліва важных справах падпалкоўнікам міліцыі Дземіным Максімам Леанідавічам, ён разам з [калегай] Мядзведзевым «каля 13:00 падчас візуальнага агляду абнаружылі сцяг на акне кватэры, у якой пражываюць Івулін і Пісарэнка, па словах якіх, яны «з чэрвеня 2021 года сумесна вывесілі БЧБ-сцяг для прыцягнення ўвагі грамадзян пратэсту, якія зноў пачалі з’яўляцца ў Мінску, а таксама, каб паказаць грамадзянам, што такім спосабам можна выказваць пратэст дзеючаму ўраду». Аляксандр гэта адмаўляе і сцвярджае, што такія паказанні яны з Пісарэнкам не давалі.

У пісьмовых матэрыялах справы ёсць фатаграфія акна, на якім «дэманстратыўна вывешаны сцяг бел-чырвона-белай расфарбоўкі». Аляксандра з матэрыяламі справы перад судом азнаёмілі. Журналіст на судзе распавёў, што затрымалі яго на вуліцы недалёка ад дома.

На судзе былі дапытаны падпалкоўнік Дзёмін. Са словаў Дзёміна, яны прыехалі па ўказаным адрасе каля 13:00 для правядзення ператрусу ў кватэры, адкуль як раз выйшаў Івулін каля 13:30, дзе яго і затрымалі. Пасля чаго прайшлі ў яго кватэру, дзе яшчэ быў Яраслаў. У іх агульным пакоі быў выяўлены БЧБ-сцяг.

Са словаў Дзёміна:

– Яны далі паказанні, што вывесілі сцяг з-за стаўлення да дзеючай улады. Таму што ў Мінску зноў пачаліся пратэстныя падзеі на фоне апошніх падзей з самалётам і затрыманнем Пратасевіча.

Сведка пацвердзіў, што Івуліна затрымалі на вуліцы прыкладна за 40 метраў ад пад’езда. Дземін сцвярджае, што БЧБ-сцяг супрацоўнікі міліцыі знялі да прыходу панятых, «каб іх не бянтэжыць». Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб арганізацыі масавых беспарадкаў у жніўні-верасні 2020 года. Дома выявілі «шмат пратэстнай сімволікі: гурткі, бранзалеты, БЧБ-палотны і майкі апазіцыйнай накіраванасці».

Дзёмін дадаў:

– Хачу дапоўніць, што грамадзянін Івулін у жніўні-верасні 2020 актыўна браў удзел у пратэстнай дзейнасці, і на сваім YouTube-канале размяшчаў розныя відэаролікі з апазіцыйна настроенымі грамадзянамі і спартоўцамі», – паведамляе «Вясна».

Популярные комментарии
Антон Рогач
+24
«сцвярджае, што БЧБ-сцяг супрацоўнікі міліцыі знялі да прыходу панятых, «каб іх не бянтэжыць».

facepalm
Шоломович
+18
Дзёмін дадаў:

— Хачу дапоўніць, што грамадзянін Івулін у жніўні-верасні 2020 актыўна браў удзел у пратэстнай дзейнасці, і на сваім Youtube-канале размяшчаў розныя відэаролікі з апазіцыйна настроенымі грамадзянамі і спартоўцамі», – паведамляе «Вясна».

А навошта ён гэта дадаў? Гэта што, забароненае нешта? Хачу асабіста наведаць суд над Дзёміным. Пажадана ў гэтым годзе.
Шоломович
+5
нават відэадоказы таго, што чалавек не вінаваты, не разглядаюць, таму што «нет оснований не доверять словам милиционера».
Ответ на комментарий canonir2010
А іншых сведкаў, не міліцыянтаў, у нашых судах ня слухаюць і не вызываюць ?
Написать комментарий 6 комментариев
Реклама 18+