Журналіст Сіліч: «З Шавелем мы сядзелі ў адной камеры на Акрэсціна. Ён мусіў быў выйсці з гэтага пекла, марыў пра футбольную кар’еру ў Польшчы ці Нямеччыне»

Журналіст-фрылансер Алесь Сіліч, які супрацоўнічае с «Белсатам», расказаў пра знаёмства з футбалістам Расціславам Шавелем.

«З Росцікам мы сядзелі ў адной камеры на Акрэсціна. За тыя некалькі дзён, што лёс звёў нас разам у цесным памяшканні, ён амаль стаў мне сынам: вясёлы, жыццярадасны, абаяльны і разумны хлопец. Ён мусіў быў выйсці з гэтага пекла на наступны дзень пасля мяне, Росцік ужо будаваў планы, прасіў у мяне парады, марыў пра футбольную кар’еру ў Польшчы ці Нямеччыне.

І вось сёння я даведваюся, што Росціка не выпусцілі, а канваіравалі яго ў следчы камітэт, а потым на Валадарку. Пасля трох адміністратыўных адсідак па надуманых прычынах цяпер яму шыюць і крыміналку. Колькі яшчэ гэтая пачварная ўлада будзе хапаць лепшых з нас, а потым, прыніжаючы, знішчаць? Я проста рыдаю, Росцік, рыдаю ад бяссілля і адчаю... Трымайся, дарагі Росцік, ты яшчэ дакажаш усім гэтым гаўнадзеячам, што ты лепшы», – напісаў Сіліч.

Экс-игрок «Городеи» попал в СИЗО по уголовному обвинению. Поговорили с его мамой – о сестренке, любимой собаке и гражданской позиции

Реклама 18+