Все новости

Журналістка TUT.BY Гуштын пра справу Івуліна: «Гэта помста за тое, што «Трыбуна» ад першага дня заняла самую сумленную і смелую пазіцыю»

2 июля 2021, 23:21

Журналістка TUT.BY Адар’я Гуштын выказалась наконт калегі Аляксандра Ивуліна, які застаецца за кратамі.

«Хачу напісаць пра Александра Ивулина, аднаго з найлепшых журналістаў у Беларусі. Саша настолькі вялікі аптыміст і прафесіянал, проста сэрца разрываецца ад несаправядлівасці, што ён цяпер у СІЗА. Гэта помста за тое, што «Трыбуна» ад першага дня заняла самую сумленную і смелую пазіцыю. Найлепшае, што мы можам зрабіць – сабраць усю злосць у кулак і працягваць кожны дзень сумленна працаваць, як гэта рабіў Саша», – напісала Гуштын.