Галоўны рэдактар «Трыбуны» Гаруновіч – пра перагляд заробкаў футбалістаў: «Спадары Базанаў, Вяргейчік і Ботнікаў, а што з вашымі заробкамі? Слушна было б ад іх увогуле адмовіцца»

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч пракаментаваў навіну пра тое, што АБФФ рэкамендавала клубам перагледзіць умовы аплаты працы для гульцоў.

«Федэрацыя футбола рэкамендавала клубам перагледзіць умовы аплаты працы для гульцоў. Нічога супраць гэтага не маю, хай пераглядаюць, але не пачуў галоўнага. А што наконт заробкаў у самой федэрацыі, га? Хто загнаў і працягвае заганяць наш футбол усе глыбей і глыбей у азадак? Спадары Базанаў, Вяргейчік і Ботнікаў, што з вашымі заробкамі?

Слушна было б ад іх адмовіцца ўвогуле ну або перайсці на беларускую мінімалку. Да з’яўлення хаця б нейкіх вынікаў. Праўда, гэта верная галодная смерць, але хіба гэта не справядліва, калі вы такія няўмекі? У розных ЖЭСах хапае вакансій па 500 (рублеў, не даляраў) – небагата, але і не мінімалка.

Карацей, чакаю прыгожай заявы АБФФ, а то быццам паны і халопы не адной справай займаюцца», – напісаў Гаруновіч у сябе ў Facebook.

 

Популярные комментарии
Andrewww
+27
Жэстачайшэ падтрымлiваю !!!
Написать комментарий 4 комментария
Реклама 18+