Все новости

Алег Дулуб: «Івулін у лістах кажа, што ў яго ўсё нармальна, настрой добры, чытае кніжкі, спадзяецца, што хутка выйдзе»

7 ноября 2021, 23:57

Беларускі трэнер Алег Дулуб расказаў аб лістах Сашы Івуліна.

- Скажыце, калі ласка: а ці сочыце вы за «Крумкачамі» зараз?

– 50/50. Калі ёсць час – сачу, калі яго няма, то не сачу. У мяне свой чэмпіянат. Свая каманда.

- А можа вы разумееце, чаго «Крумкачам» не хапае для нейкай стабільнасці ў чэмпіянаце?

– Складана сказаць, таму што я не бачыў матчы. Нават не ведаю як яны сёння згулялі.

- Яшчэ вы казалі, што пішаце лісты Сашы Івуліну ў турму. Калі не сакрэт, аб чым ён піша? І калі быў апошні ліст?

– Апошні ліст атрымала мая жонка. Саша Івулін кажа, што ў яго ўсё нармальна, настрой добры, чытае кніжкі, спадзяецца, што хутка выйдзе.

- Вы казалі, што Ілья Шкурын, магчыма, гэта будучы капітан зборнай Беларусі. Ведаю, што дзіўнае пытанне, але як вы ставіцеся да зборнай, і ці гатовы вы ў будучыні, пасля нашай перамогі, узначаліць зборную Беларусі?

– Вы ведаеце, для мяне запрашэнне ў нацыянальную зборную Беларусі – гэта гонар. Калі цябе прызначаюць галоўным трэнерам сваёй краіны – гэта вяршыня трэнерства. Калі цябе запрашаюць ці прызначаюць на пасаду галоўнага трэнера зборнай, ну, гэта не трэнер у маім разуменні, гэта мэнэджар. Мэнэджар нацыянальнай зборнай, які павінен аб’яднаць усе юнацкія зборныя ў адзіную вертыкаль і прывесці ўсё гэта да агульнага назоўніка.

- Ці плануеце паехаць у Беларусь пасля першага кола?

– Я нарадзіўся ў Беларусі. Гэта мая Радзіма. Вядома, я не ведаю, як складзецца зараз у мяне. Бо ў нас чэмпіянат скончыцца 11 снежня. Пасля я хацеў бы з’ездзіць... У мяне дачка жыве ў ЗША, сын жыве ў Польшчы. Наведаць дзяцей у першую чаргу, а потым, магчыма, я вярнуся ў Беларусь. Сустрэнуся са сваёй маці, з’езджу ў Мазыр, – сказаў Дулуб.