Все новости

Мікалай Януш: «Што тычыцца ўсяго нашага беларускага футбола? То тут нічога не магу сказаць, бо пільна за ім не сачыў. Вядома вынікі зусім няўдалыя і мне за іх таксама сорамна»

15 ноября 2021, 23:12

Галоўны трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш падзяліўся меркаваннем пра беларускі футбол.

- Беларускі футбол не расчараваў, калі зірнуць на яго вачыма трэнера?

– Вачыма трэнера ў гэтым годзе я бачыў толькі свой «Партызан». И тое, што я пабачыў, мне вельмі падабалася. Мае хлопцы за паўгады выраслі з простых працаўнікоў сваіх прадпрыемстваў да ўладальнікаў бронзавых медалёў.

А што тычыцца ўсяго нашага беларускага футбола? То тут нічога не магу сказаць, бо пільна за ім не сачыў. Вядома вынікі зусім няўдалыя і мне за іх таксама сорамна. Але і разважаць з пазіцыі трэнера не маю аніякага маральнага права, бо я зусім яшчэ не трэнері не маю ніякага вопыту працы ў прафесійным клубе, – напісаў Януш у сваім Instagram.