Все новости

Украінскі каментатар Бебех аб Вярнідубе: «Яшчэ восенню ён перамагаў у Мадрыдзе «Рэал» у Лізе Чэмпіёнаў,  аднак як толькі даведаўся пра напад Расіі, трэнер далучыўся да УСУ. Не да тэрабароны, а пайшоў менавіта ў войска!»

19 апреля 2022, 21:42

Вядомы украінскі журналіст, блогер і тэлекаментатар Раман Бебех распавёў «Нашай Ніве» пра тое, якія ўчынкі людзей са спорту яго ўзрушылі больш за ўсё апошнімі месяцамі.

«Тут без варыянтаў на першым месцы ўчынак Юрыя Вярнідуба, якога вы добра ведаеце па працы галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра».

Яшчэ восенню ён стаяў на чале малдаўскага «Шэрыфа» ды перамагаў у Мадрыдзе «Рэал» у Лізе Чэмпіёнаў. Пасля здолеў зачапіцца за Лігу Еўропы, хаця пры такіх суперніках, як «Рэал», італьянскі «Інтэр» ды ўкраінскі «Шахцёр» гэта падавалася немагчымым. Аднак як толькі даведаўся пра напад Расіі, трэнер скасаваў пагадненне з клубам на дзясяткі тысяч даляраў, вярнуўся ў Прыднястроўе ды далучыўся да УСУ. Не да тэрабароны, а пайшоў менавіта ў войска!

Як сам Вернідуб патлумачыў, трэба трымаць слова: «Калі сказаў, што пры патрэбе бараніць радзіму вазьму аўтамат ды выпраўлюся на перадавую, то так таму і быць».

Таксама адзначу ўчынкі баксёраў. Аляксандр Усік і Васіль Ламачэнка пайшлі ў тэрабарону, што стала неймаверным інфармацыйным пасылам для людзей.

Бо калі бралі ў палон расійскіх вайскоўцаў, тыя прызнаваліся: калі дазнаваліся пра Усіка ды Ламачэнку ў шыхтах абаронцаў, свядомасць разбуралася:

«Нам жа казалі, кіруецеся ва Украіну, каб ратаваць рускамоўнае насельніцтва. А тут супраць нас б’юцца вядомыя спартсмены, якія заўсёды рускай мовай і камунікуюць…», – распавёў Бебех.