Все новости

Фанат «Крумкачоў» Раманенка затрыманы ГУБАЗіКам. Ён быў зарэгістраваны у плане «Перамога»

21 апреля 2022, 18:31

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Мінску ўладальнікаў агенцтва нерухомасці КУБ — мужа і жонкі Васіля і Алы Раманенкі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі».

Адзначым, што Васіль з’яўляецца фанатам «Крумкачоў».

«Учора, 20 красавіка, дадому да іх уварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК і САХР.

Вядома, што Васілю прад’явілі абвінавачанні па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Мужчына быў зарэгістраваны у плане «Перамога». У чым дакладна абвінавачваюць Алу, пакуль невядома.

Па словах сваякоў затрыманых, жанчына ў плане «Перамога» зарэгістраваная не была, але ў сацсетках яна пакінула некалькі пастоў, якімі выказала сваю пазіцыю супраць вайны ва Украіне. Вядома, што дома ў мужа і жонкі правялі агляд, канфіскавалі жорсткі дыск.

Па дадзеных, якімі валодаюць сваякі Алы і Васіля, ноч пасля затрымання яны правялі на Акрэсціна. Ёсць звесткі, што сёння, 21 красавіка, над імі павінен адбыцца суд», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што пра рэгістрацыю ў плане «Перамога» Раманенка распавёў у пакаянным відэа ў Telegram-канале ГУБАЗіКа/