Все новости

Аляксандр Хацкевіч: «Расiю цяпер не толькі не разумеюць, але і ненавідзяць ва усім свеце»

2 мая 2022, 13:30

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі і кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч распавеў пра сваё стаўленне да Расіі.

«Пасля 4 красавіка, калі вызвалілі Бучу, усё зноў памянялася. Так, раней разумелі, што Расія – гэта вораг, які спрабуе захапіць Украіну. Але тое, што здарылася ў гарадках пад Кіевам...

Расійскія салдаты, якія траплялі ў палон, казалі ў пачатку вайны: маўляў, мы не ведалі, што мы ва Украіне і што нас вязуць на вайну. Але ж цяпер бачна, што яны прыехалі ва Украіну дзеля сафары, дзеля таго, каб знішчыць нацыю. Калі яны прыязджалі, ім не трэба было захопліваць гарады ці заваёўваць тэрыторыю, яны прыйшлі, каб знішчыць украінскі народ, простых людзей – дзяцей, старых, мужчын, жанчын, тых, хто ім трапляўся. Яны ваююць менавіта з цывільнымі, яны не ваююць з УСУ.

Гэта не людзі – яны проста абалонка ў выглядзе чалавека. І так зараз рускіх успрымаюць усе ўкраінцы, ды і не толькі яны, а і ўвесь свет.

Увесь свет ужо ведае, што такое Расія, а што такое – Украіна. Мне здаецца, тое, што Расія зараз, у ХХІ стагоддзі, робіць яшчэ горш за фашызм.

Я разумею толькі адно: усяго гэтага не можа быць, але гэта адбылося. Зразумела, каму гэта трэба – нелюдзю з Крамля ці з бункера ды яго памагатым у прыгожых касцюмах, нібыта ў прыгожых вокладках, унутры якіх адно гніллё. А ўсе астатнія, хто выконваюць гэтыя загады, проста не могуць разважна ацэньваць сітуацыю.

Яны не разумеюць, што ваююць супраць такіх жа людзей, як і яны самі, толькі яны – захопнікі, а гэтыя людзі абараняюць сваю краіну, і яны за яе памруць. Рускія прыйшлі, толькі каб рабаваць і забіваць. Раней казалі – «умом Россию не понять». Цяпер жа яе не толькі не разумеюць, але і ненавідзяць ва усім свеце», – сказаў Хацкевіч.