Все новости

Мелказёраў пра іранічнасць назвы шоу «жизнь-малина»: «У Івуліна рэаліці называлася «А Саша выйдет?». Цяпер мы чакаем, пакуль ён выйдзе з турмы»

3 мая 2022, 08:37
2

Вядучы YouTube-канала «жизнь-малина», які быў прызнаны экстрэмісцкім, Мікіта Мелказёраў распавёў пра іранічнасць назвы яго канала, а таксама назвы серыяла журналіста і блогера Аляксандра Івуліна «А Саша выйдет?» у дадзены момант.

«Безумоўна, жыццё – маліна. Мне адзін суразмоўца, якога я запрашаў і які яшчэ не дайшоў да нас, сказаў: «Ты бачыш іронію беларускага жыцця ў тым, што галоўнае інтэрв’ю-шоу пра Беларусь «жизнь-малина» – пра краіну, дзе адбываецца невядома што?» Адказваю: «Ага, так атрымалася». У майго калегі Аляксандра Івуліна рэаліці-шоу называлася «А Саша выйдет?». І вось цяпер мы ўсе чакаем, пакуль Саша Івулін выйдзе з турмы.

Гэта нейкая мантра, што жыццё – маліна. І я сапраўды веру, што на тэрыторыі маёй любімай Беларусі можна будзе пабудаваць жыццё-маліну, можна будзе гадаваць дзяцей, займацца творчасцю, рэалізоўваць міжнародныя, культурныя праекты, дзе будуць прыгожыя вуліцы без такіх пачварных будынкаў, як Палац Рэспублікі. Карацей, мы будзем будаваць кайфовую еўрапейскую дзяржаву, у якой кіраўнікі будуць проста нанятымі менеджарамі, а не «государями» ці людзьмі «государевыми». Я веру ў гэта.

Але жыццё – маліна, так. Усё залежыць ад нашага стаўленьня. У любым выпадку тэрапеўтычна важна атрымліваць ад жыцця асалоду», – сказаў Мелказёраў.

Нагадаем, што Івулін знаходзiцца за кратамi з 3 чэрвеня 2021 года. 19 студзеня 2022-га быў асуджаны на два гады калонii. Яму было прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якiя груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, а таксама пацягнулі парушэнне работы транспарту (ч. 1, арт. 324 КК РБ)

Таксама «Мінсктранс» выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў

29 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе разглядзелi апеляцыю па справе Івуліна, аднак суд пакінуў прысуд без зменаў.

20 красавіка стала вядома, што Івулін этапаваны ў калонію «Воўчыя норы».

Падтрымаць Івуліна лістом можна па адрасе:

Брестская область, Ивацевичский район, ст. Доманово, ИК №22, а/я 20, 225295

Ивулину Александру Николаевичу