Все новости

Пісарэнка пра «Беларусь 5»: «Пэўная настальгія, канешне, ёсць. Але я рады, што паддаўся першаму парыву і звольніўся»

1 июля 2022, 12:32

Журналіст Яраслаў Пісарэнка, які зараз з’яўляецца вядучым YouTube-канала «ЧестнОК», распавёў у размове з «Нашай Нівай» аб тым, як звольніўся з тэлеканала «Беларусь 5» і што адчувае зараз.

«Пэўная настальгія, канешне, ёсць. Але я рады, што паддаўся першаму парыву і звольніўся.

Пасля ўсяго, што адбылося ў жніўні-2020, бэкапнуцца ў плане светапогляду немагчыма. Нават калі ўявіць сітуацыю: падпісваю з сумленнем нейкую дамову, наўпрост адмяжоўваюся ад рэалій, застаюся на «Беларусь 5», працягваю працу. Але далей ідуць падзеі, якія б усё роўна моцна трыгерылі: закрыццё СМІ, пастаянныя арышты людзей… Я б не вытрымаў проста

І хацеў бы злавацца на тых, хто прыйшоў, калі мы звольніліся, але не атрымліваецца гэта рабіць. Сапраўды, ні агіды, ні крыўды ў душы няма, калі час ад часу ўключаю «Беларусь 5». Можа таму, што не ведаю, як гэтыя хлопцы сябе адчуваюць. Верагодна, апраўдваюцца тэзісам «мяне паклікалі — даў згоду», а не прыйшоў на месцы Пісарэнкі альбо Уладзіслава Татура.

Не здзіўлены,што ніхто не пытаў, як я, пасля таго, як пачалася вайна [Пісарэнка жыў у Кіеве], бо мы існуем у паралельных сусветах. Уключыў наконадні перадачу «На грані фола», дзе ў свае часы браў удзел. Дык вось, з моманту, калі сядзеў у гэтай студыі, прайшла амаль вечнасць. Аднак там нічога не змянілася: тая ж праграма, той жа антураж, тыя ж тэмы. Толькі спікеры іншыя», – расказаў Пісарэнка.