Аляксандр Апейкін: «За мінулы сезон UEFA пералічыла ў Беларусь больш, чым наданацілі ўсе беларусы на падтрымку рэпрэсаваных»

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін пракаментаваў зварот футбольнага клуба «Кельн» да UEFA наконт адхілення беларускіх каманд ад удзелу ў Лізе канферэнцый.

«Завершыць кейс BSSF з UEFA – прынцыповае пытанне. Па сутнасці, мы сутыкнуліся з неверагодна крывадушнай сістэмай, дзе адной рукой дэкларуюць «антыдыскрымінацыю і правы чалавека», а другой рукою з легкасцю фінансуюць карупцыйную футбольную федэрацыю, якая трымаецца на рэпрэсіўным механізме. Агулам за сезон 2020/2021 UEFA пералічыла ў краіну, дзе забівалі і катавалі людзей, звальнялі і запалохвалі тых жа самых футбалістаў, не менш за 6 млн еўра, плюс яшчэ 2,4 млн еўра «салідарных выплат» за сезон 2021/2022. Гэта больш, чым наданацілі ўсе беларусы за гэты ж перыяд на падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных.

Нямецкі футбольны клуб «Кельн» з здзіўленнем даведаўся, што, магчыма, яму прыйдзецца гуляць з клубам краіны-суагрэсара ў вайне і пачаў біць у званы. Кіраўніцтва клуба і ўявіць не магло, што UEFA дапусціў да еўракубкаў клубы з Беларусі. Ну што ж сябры, welcome to the brave new world! Спадзяюся, разам у нас нарэшце атрымаецца.

Сапраўдная місія беларусаў і ўкраінцаў сення – гэта не толькі барацьба за сваю незалежнасць. Гэта яшчэ і ўсталяванне новых каштоўнасных стандартаў у Еўропе. Гэта жорсткае патрабаванне ад еўрапейскай цывілізацыі, да якой мы належым, трымацца сваіх фундаментальных прынцыпаў, «каб не ўмерлі», – напісаў Апейкін на сваёй старонцы ў Facebook.

Беларусский депутат-бездельник раскусил немцев (только не смейтесь): они просто боятся играть с клубами ЧБ, ведь уровень футбола в Германии падает!