Все новости

Апейкін пра памылку брамніка Хаткевіча: «Людзі, якія атрымліваюць тысячы даляраў і трэніруюцца кожны дзень, не могуць так памыляцца»

29 июля 2022, 00:04

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў памылку брамніка мінскага «Дынама» Ягора Хаткевіча, якая прывяла да голу ізраільскага «Хапаэля» у другім матчы 2-га кваліфкацыйнага раунда Лігі канферэнцый. У выніку мінчане прайгралі ў матчы (0:1) і выляцелі з турніру з агульным лікам 1:3.

«Да гэтага часу не магу зразумець, як прафесійныя брамнікі могуць прывозіць такое. Людзі, якія атрымліваюць тысячы даляраў і трэніруюцца кожны дзень, ну не могуць так памыляцца. Гэта памылка ўзроўню ДЮСШ» – напісаў Апейкін у сваім Telegram-канале.