Былы рэдактар «Рэгіянальнай газеты»: «9 жніўня адным з апошніх пабачыў Мікіту Крыўцова на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне»

Былы тэхнічны рэдактар незалежнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне Ігар Палынскі распавёў пра тое, як 9 жніўня 2020 года сутыкнуўся з Мікітам Крыўцовым.

Нагадаем, што 9 жніўня на пратэстнай акцыі ў Маладзечне 28-гадовы Крыўцоў з бела-чырвона-белым сцягам падышоў да шарэнгі міліцыянераў. Праз два дні ён пакінуў дом у Жодзіна і знік без звестак. Праз 11 дней цела Мікіты знайшлі павешаным у Мінску.

– У Маладзечне на Цэнтральнай плошчы сабраліся сотні людзей, неўзабаве з’явілася шарэнга з міліцыянераў і людзі спрабавалі з імі размаўляць. Тады адзін чалавек выйшаў да іх з вялікім бел-чырвона-белым сцягам – падумалася яшчэ: смела. Пасля аказалася, што гэта быў Мікіта Крыўцоў – фактычна мы з калегамі бачылі яго жывым аднымі з апошніх... – адзначыў Палынскі.

«Бондаренко сам себя избил? Шутов сам застрелился?» Мать фаната Кривцова не верит в версию СК о суициде

Источник: Сайт БАЖ