Каманда БФСС стала пераможцам Кубка Івуліна
Каманда Беларускага Фонда спартыўнай салідарнасці стала пераможцам Кубка Івуліна.
«У серыі пенальці каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці перамагла з лікам 3:2. Фінальны гол забіў у браму суперніка легенда беларускага футбола і кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч!
Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму гульцу, які падтрымаў Аляксандра Івуліна сваім удзелам у турніры. Асабліва дзякуем беларускім трэнерам і футбалістам у складзе каманды BSSF: Ілье Шкурыну, Дзянісу Парэчыну, Сяргею Міхайлаву, Дзмітрыю Байдуку, Аляксандру Хацкевічу і свабоднаму спартсмену Сцяпану Папову.
Нагадваем, што гэты турнір быў арганізаваны ў гонар беларускага палітвязня Аляксандра Івуліна, сумленнага журналіста і футбаліста, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.
Мы выказваем падзяку кожнаму, хто падтрымаў гульцоў на трыбунах, а таксама Беларускаму Дому ў Варшаве, які арганізаваў турнір.
Вы можаце падтрымаць Аляксандра Івуліна, даслаўшы яму ліст ці тэлеграму па адрасе:
📩Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ВК №22, а/с 20, 225295 Івуліну Аляксандру Мікалаевічу», – гаворыцца ў паведамленні.