Все новости

Золатаў пра старт УПЛ: «Шчаслiвы вярнуцца ва Украiну праз 8 месяцаў. Дзякуй ЗСУ за гэтую магчымасць»

24 августа 2022, 00:18

Беларускі абаронец ўкраінскага «Коласа» Мікалай Золатаў пракаментаваў старт УПЛ.

«Важная перамога. Нягледзячы на тое, што гуляем пры пустых трыбунах, мы адчуваем вашую падтрымку.

Шчаслiвы вярнуцца ва Украiну праз 8 месяцаў. Дзякуй ЗСУ за гэтую магчымасць.

Слава Украiне! Жыве Беларусь!» – напісаў Золатаў.

У першым туры «Колас» абыграў (1:0) «Крыўбас», які ўзначальвае былы трэнер салiгорскага «Шахцёра» Юрый Вернідуб.