Мікалай Януш: «Ва ўчорашнім матчы мала таго, што «Партызан» не выйшаў у фінал вобласці, так яшчэ і руку зламаў»

Галоўны трэнер і гулец салігорскага «Партызана» Мікалай Януш ў сваім профіле Instagram пракаментаваў вынікі матчу супраць «Вікторыі» (1:1 (1:2 па суме сустрэч).

– Вынік учорашняга матча за «Партызан». Мала таго, што не прайшлі ў наступны раунд (фінал Мінскай вобласці другой лігі – заў. Tribuna.com), так яшчэ і руку зламаў, – напісаў Януш.

Адзначым, што ў наступнай гульні за 3-е месца супраць «Бабоўні» стане вядома, якая з каманд выйдзе ў плэй-оф другой лігі.