Все новости

Аляксандр Апейкін: «Ці мае сэнс быць да канца ўпартымі ў дасягненні сваёй мэты дыскваліфікацый усіх і ўся? Упэўнены, што не»

2 октября 2022, 10:48
1

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў пра ход справы супраць УЕФА у Міжнародным Спартовым арбітражным судзе, распачатай 28 красавіка.

Справа пабудавана вакол шматлікіх парушэнняў палажэнняў УЕФА і ФІФА з боку Беларускай федэрацыі футболу.

«Няпраўда, што пра нашую справу забыліся. Звычайна такія дысцыплінарныя розгляды могуць цягнуцца ад некалькіх месяцаў да году, і нават больш. Для міжнароднай практыкі гэткія тэрміны нармальныя.

Дзіўна з пункту гледжання прарасійскай палітыкі, якую вядзе Лукашэнка, што Беларуская федэрацыя аніяк не падтрымала Расійскі футбольны звяз, калегаў з гэтак званай брацкай краіны, і ў знак салідарнасці не знялася сама з турніраў публічным дэмаршам, нават не выказала спачуванне.

Нашая мэта не нашкодзіць інтарэсам нацыянальнага беларускага футболу. Імкнемся толькі вызваліць яго з-пад ідэалагічнага прэсу дзяржавы, чаго УЕФА, прынамсі на словах і ў дакументах, катэгарычна не ўспрымае. І мы і ўпэўненыя, што праўда на нашым баку.

З улікам цяперашняй сітуацыі, з улікам вайны, з улікам цывілізацыйнага падзелу, які зараз адбываецца, ці патрэбна, гэтак кажучы, прыбіваць зборныя Беларусі розных узростаў. Адная справа – пакараць кіраўніцтва федэрацыі, іншая – думаць пра будучыню Беларусі без рэжыму. Зараз надзвычай важна заставацца ў еўрапейскім вектары нават з пакуль кантраляванымі Лукашэнкам структурамі. Дык ці мае сэнс быць да канца ўпартымі ў дасягненні сваёй мэты дыскваліфікацый усіх і ўся? Упэўнены, што не», – адзначыў Апейкін.