Все новости

Кутузаў аб спыненні супрацоўніцтва з Betera: «Лепей удакладніць у прадстаўніка кампаніі. Я не маю інфармацыі»

17 октября 2022, 17:28

Былы гулец зборнай Беларусі Віталь Кутузаў пракаментаваў інфармацыю аб спыненні супрацоўніцтва з букмекерскай кампаніяй Betera.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы 2021-га года, Кутузаў уваходзіў у склад каманды экспертаў букмекерскай кампаніі Betera (Тады кампанія называлася Parimatch Беларусь).

– Мне здаецца, лепей удакладніць у прадстаўніка кампаніі. Я не маю інфармацыі, – сказаў Кутузаў.

Нагадаем, што раней Кутузаў трапіў у чорны спіс газеты «Прэсбол» за крытыку метадаў кіравання АБФФ. Аднак, нягледзячы на тое, што нападаючы жыве ў Італіі, Кутузаў адмовіўся падпісаць ліст за сумленныя выбары і выказацца аб поўнамаштабнай вайне ва Украіне, якую з 24 лютага вядзе Расея з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.