Все новости

Экс-каментатар БТРК Пуціла: «Па вялікім рахунку ў Беларусі футболу ніколі не было»

31 октября 2022, 18:15

Былы каментатар БТРК Аляксандр Пуціла ў інтэрв’ю YouTube-каналу «Честнок» пракаментаваў цяперашняе становішча беларускага спорту.

«Пасля Аляксандра Глебу няма вялікіх футбалістаў, якія граюць у моцных клубах. Амбіцый няма. Я ўвогуле лічу, што беларусы – не спартыўныя нацыя. Бо каб дасягаць нейкіх вынікаў трэба працаваць, а ў нас праца спартсменаў і трэнераў – гэта выгінацца перад міністэрствам спорту. Таму такія і вынікі ў нас у спорце.

Па вялікім рахунку ў Беларусі футболу ніколі не было. Гандбол быў, так. А футболу, па вялікім рахунку не было, што мы ганарымся тым, што мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам 40 гадоў таму», – сказаў Пуціла.