Все новости

«Схадзіў на вышэйшую лігу — гэта жах…»

27 июля 2012, 12:51
65

Тарпедаўскія фаны і сёння збіраюцца, каб пацемрашаліць Пра тое, што фанаты «Тарпеда» працягваюць падтрымліваць клуб, якога амаль няма, мы ўжо распавядалі. Але толькі гэтым яны не абмяжоўваюцца. Падчас размовы з Goals.by адзін з лідэраў тарпедаўскага фан-руху Андрэй распавёў, чым зараз жывуць яго таварышы. Успомніў каляфутбол канца 90-х і пачатку 2000-х. Грунтоўна паведаміў пра адносіны з землякамі дынамаўцамі і астатнімі клубамі краіны. А таксама выказаў сваё меркаванне наконт падтрымкі зборнай і папулярызацыі футбола ў Беларусі. — Якія планы ў каманды? Збіраецеся паспрабаваць заявіцца ў другую лігу? — Так, размаўляў з нашым трэнерам — Анатолем Фаміным. У яго было жаданне згуртавацца з якой-небудзь камандай. Але пакуль не атрымліваецца. Таксама, ячшэ ўзімку, калі ў Мінску праходзіў турнір пры расійскай амбасадзе, адзін бізнэсмэн зацікавіўся клубам. Але потым ён знік, і зараз усё глуха. Але ў мінскай лізе мы будзем гуляць стоадсоткава. А калі пашанцуе, то заявімся ў другую. — Тым больш, што ўнёсак там не такі вялікі. — Невялікі, але трэба ж яшчэ шмат грошай на іншае: арэнда стадыёна, трэніровачныя паляны, аўтобус, суддзі, атрыбутыка. Мы падлічылі — патрэбна прыкладна 30-50 тысяч даляраў. Падрабязнасці пра справы клуба можна прачытаць тут. А наша размова паступова перацякла да справаў фанатскіх. — Колькі зараз актыўных фанатаў збірае сектар «Тарпеда»? — Ад 30 да 50 чалавек. Калі было святкаванне 50-годдзя жодзінскага «Тарпеда», адбылася таварыская гульня. Нас прыехала 50 чалавек. У тым годзе мы вырашылі не збірацца па 10-15 фанатаў на кожную гульню. Лепш мы некалькі разоў на сезон збярэм максімальны састаў і пацемрашалім:). — А на момант апошняга сезону клуба колькі было чалавек? — На першую гульню ў другой лізе ў Асіповічы паехала 160 «чорна-белых». На гульні Кубка Беларусі нас збіралася каля 120. А максімум, які мы збіралі, — 400 чалавек на дэрбі з «Дынама» ў 2004-м. — І куды зніклі астатнія? — Калі каманды не стала, мы пачалі падтрымліваць юнакоў, якія гулялі на «Хрустальный мяч». Шмат каму гэта было нецікава. Чалавек 50 вырашылі падтрымліваць толькі створаны «Мінск». У выніку, атрымлівалі яны ад нас тумакоў пастаянна. Не толькі за тое, што павялі сябе, як парсюкі, но і за тое, што на нашым стадыёне «Тарпеда» дазвалялі сабе вывешваць імперскія сцягі. Самая масавая бойка з імі была 25 супраць 60. Аднак, нягледзячы на тое, што іх было амаль у тры разы больш, за дзве хвіліны перамаглі:). — Ну ёсць жа і тыя, хто ўвогуле перастаў хадзіць на сектар. — На сектар — так, але калі нешта каляфутбольнае наспявала, то яны былі побач з намі. Як з тым жа «Зенітам», напрыклад. Піцерцы прапанавалі нам сустрэцца, калі яны сюды прыязджалі на БАТЭ. — І чым усё скончылася? — У лес падчас бойкі, праз хвіліну нармалёвай рубкі, заехаў «УАЗ» з мігцелкамі. Незразумела, як ён там апынуўся. Прыйшлося разбегчыся. Хацелі працягнуць, але фанаты «Зеніта» ад такой дзікасці, што нават у лес прыязджае міліцыя, трошкі спалохаліся і адмовіліся:). *** — А колькі ўжо год руху? — 17. У кастрычніку 1995 года на стадыёне «Дынама», падчас матча з «бела-блакітнымі», невялікая група маладых людзей пасля забітага «Тарпеда» гола пачала гучна падтрымліваць каманду. Адразу ўзнік канфлікт з дынамаўскімі заўзятарамі. Пачатак актыўнай падтрымкі нашай каманды бярэ менавіта з той гульні. Тарпедаўскія прыхільнікі пазнаёміліся пасля матча і вырашылі пачаць актыўна падтрымліваць каманду на хатніх і выязных гульнях. І з таго моманту на кожнай гульні «Тарпеда» на сектары быў хаця б адзін чалавек. Іншыя клубы гэткім дасягненнем пахваліцца не могуць. У «Дынама» шмат «нулей», у «МТЗ» таксама. Прачытаў, дарэчы, артыкул пра іх — шмат хлусні і пафаса. Так, перемаглі ў дзвюх бойках «Дынама». І ўсё? Гэта паказчык фанатызма? Для мяне самае галоўнае — колькасць выездаў. У самога тры запар залатых (гэта значыць, чалавек пабываў на ўсіх гасцявых матчах сезона — Goals.by)! А ў тых хлопцаў на выяздах па 10-15 чалавек стаіць. Лічба смешная, асабліва калі вы збіраеце сектар пад 400 чалавек. Няма фанацкай культуры. Падрацца з «Дынама». Вы — нацысты, мы — антыфа. Вось таму мы адзіныя, хто з імі не дамаўляўся забівацца. Футбол — для фанатаў. Канешне, у каляфутболе яны дасягнулі саліднага ўзроўню. Могуць даць адпор. Але еўрапейскімі бойкамі, якія былі ў абодвух «Дынама» (мінскага і брэсцкага) і «Тарпеда», пахваліцца не могуць. Гэтыя тры клубы, плюс БАТЭ, складалі топ-4 нашага каляфутболу. Нават у Ільвове на зборнай. Нас 200 чалавек паехала на «Рыцарскі турнір». А там нас чакалі каля 500 хахлоў. У першых шэрагах стаялі прадстаўнікі гэтых клубаў. Дарэчы, у беларускім фан-руху ёсць паважаныя людзі. У «Дынама» гэта «Митя очки». У чалавека больш за 300 выездаў! Гэта паказчык. У нас ёсць чалавек, які паспеў прабіць стольнік. — А які топ фан-рухаў на сёння? — Топа ўжо няма. Усе і так ведаюць, хто ёсць хто. Вельмі падабаўся «Гомель» у першай лізе, аднак у вышэйшай было ўсё інакш. Вельмі актыўныя зараз «Тарпеда» Жодзіна, «Дынама», «Брэст». Іншы ўзровень — гэта «Белшына», «Днепр», «Шахцёр». — А БАТЭ? — Там толькі моладзь, якая нешта можа з сябе ўяўляць. Яны адмовіліся браць у нас рэванш. — За што? — Калі існаваў рэйтынг каляфутбольнай актыўнасці, то мы былі чацвёртымі, а яны вышэй за нас. Мы не пагадзіліся. І тады ім прапанавалі сысціся 25 на 25. Яны прывезлі добры састаў, а мы ўсіх сабраць не змаглі. Але за хвілінку зладзілі з імі:). Беларуская каляфутбольная грамадскасць была ўзрушана гэтым. Усе ведалі, што яны сабралі моцную «брыгаду». А моладзь іх зрабіла. Дык вось, потым мы прапаноўвалі ім яшчэ раз сустрэцца. Але яны адмовіліся. Гэта мінус для рэпутацыі. Іншыя фаны заўсёды знойдуць людзей. — Як раней складаліся адносіны з «Дынама»? — Усё было вельмі сур’ёзна. Як правільна зазначыў прадстаўнік «Шахцёра», у краіне было два блокі: мінскі і магілёўскі. Мы з «Дынама» былі на адным баку. Усё ішло нармалёва, але потым дынамаўскім фанам гэта стала нецікава. У 2000-м годзе ў іх была моцная хуліганская групіроўка — «Patriots». Яны вельмі сур’ёзна пра сябе заявілі і паставілі мэту заваяваць усю Беларусь. Яны зрабілі гэта праз два гады. І ім быў патрэбны вораг у горадзе. Хутка адбылася стрэлка, пасля якой усё і пачалося: сустрэчы на гульнях, здыманне шалікаў, калі ў каго ўбачаць, і іншае. Акцыі былі сур’ёзнымі. Гэта быў не наш сучасны дзіцячы каляфутбол. Тады ўсё было прыгожа. Сустракалі цягнікі ноччу. Непадрыхтаваныя бойкі. Пераломным момантам у нашых адносінах з «Дынама» стаў 2006 год — з’яўленне МТЗ. Нягледзячы на дамовы аб чысціні, прыхільнікі МТЗ пастаянна ўжывалі падручныя сродкі: бутэлькі, газавыя балоны. Пры гэтым яшчэ самі пісалі заявы ў міліцыю. Карацей, пачалі ўносіць бруд у наш каляфутбол, дзе былі свае правілы і законы. — Куды было страшней за ўсё ехаць у той час? — Я пачаў фанацець у 98-м годзе. Мне было 13 год, але ўжо тады хацелася прабіваць выезды. Памятаю, у 2000-м паехалі ў Магілёў. Уяві размах: «Дынама» гуляла супраць «Дняпра», а мы ехалі да «ТарпедаКадзіна». Зараз такога не можа быць у прынцыпе! Увесь Мінск ехаў агрэсіўна настроены. Таксама цікава было паехаць ва Ўкраіну ў 2001-м. Давялося паўдзельнічаць у бойцы і прывезці першы трафей хахлоўскі шалік:). Каля стадыёну нас атакавалі 400 чалавек. Пачалі закідваць усім, чым можна: каменнямі, бутэлькамі. Пад курткай-бомберам схаваўся, спадзяваўся, што ўсё будзе добра. Гульню глядзеў з дынамікам у кабінеце кіраўніка кіеўскай міліцыі быў непаўнагадовым. Астатнія сядзелі ў клетцы, і ім адкатывалі пальцы і здымалі на відэа. Пасля гэтага ўжо не страшна было ездзіць па Беларусі. Небяспечныя выезды былі ў Гомель і Магілёў. Ведалі, што ў любы момант на нас могуць скокнуць. Адрэналін бурліў. Крочыць на раслабоне па другіх гарадах ніколі нельга было. А ў Лунінцы ўвогуле падраліся з мясцовай міліцыяй атрымаў пяць сутак. — Міліцыя такая ж была? — Зусім іншая. Баялася фанатаў. Для іх наш прыезд у горад быў жахам. Гэта потым сталі сустракаць на трасах. Ды і больш міліцыянераў стала. Нават больш, чым фанатаў. — Калі клуб страціў статус прафесійнага, адносіны з фанатамі ў каляфутболе змяніліся? — Усе паважаюць нас за тое, што мы ёсць. З «Дынама» па інэрцыі яшчэ былі бойкі, але ў хуткім часе яны пераключыліся на МТЗ. Зараз у нас нейтральныя адносіны. — З кім сябруеце? — З гэтага года — з «Тарпеда». А больш ні з кім. З астатнімі — вайна. Дарэчы, падчас тых двух блокаў амаль не адбылася вайна і з Жодзіна. Такога, каб вораг сябраваў з ворагам праз нейкага сябра, быць не магло. Жодзінцы сябравалі з БАТЭ. А барысаўчане, у сваю чаргу, былі саюзнікамі «Дынама». Але ўсё уладкавалася. Зараз сябруем, але звяза не заключалі, бо гэта вельмі сур’ёзная справа. — Зараз фаны «Тарпеда» актыўна сябе паводзяць у каляфутболе? — Не, міліцыя плотна ўзялася за нас. Быў непрыемны выпадак. Наша моладзь «накрыла» фанаў «Мінска». А тыя напісалі заяву. І ўначы к нашым уламіліся дамоў і пазабіралі. Нагадала налёты на апазіцыйныя офісы. Пасля гэтага мы трошкі паменшылі актыўнасць. Бо ёсць сувязі, па якім высветлілася, што намі некалькі год займаўся АБАЗ (ОБОП — Goals.by). З-за гэтай гісторыі не атрымалася сустрэцца з кіеўскім «Дынама». *** — Давай трошкі пра ідэалогію пагутарым. — Мы заўсёды былі бліжэй да апазіцыі і выступалі за беларускую мову. Усё гэта пачалося недзе ў 2002-м годзе. Ніхто супраць не быў. Жывем у Беларусі, а навакол усё па-руску. Гэта няправільна. Зараз ёсць клубы, якія актыўна ўжываюць беларускую мову. Возьмем «Дынама»: раней «імперка» была, а зараз банар з Пагоняй вісіць. Гэта супер! Трэба, каб ва ўсіх так было. Былі выпадкі, вывешвалі «БЧБ». Зараз, канешне, цяжэй гэта зрабіць — увесь час нешта трэба сцвярджаць. Я схадзіў на вышэйшую лігу — гэта жах… Дасканалы агляд… Мы заўсёды былі супраць «імперкі». Вывешваць гэты сцяг ніколі не дазвалялася. Нават калі ў нас была сустрэча з «Балтыкай», то некаторыя фаны, якія не ўдзельнічалі ўжо ў бойках, даведаўшыся, што тыя яе ўжываюць, прыйшлі пабіцца. — А што за турнір быў у Варшаве, на які вас таксама запрасілі? — Гэта было ў 2006-м. «Легія» арганізавала турнір сярод фанатаў. Тады было 90-годдзе іх клубу. Запрасілі фанаў такіх каманд, як «Ювентус», «Дэн Хааг», «Бохум», «ЦСКА», «Вердэр», «Уйпешт», «Рапід». Занялі другое месца, саступіўшы ў фінале Teddy Boys (фаны «Легіі» — Goals.by). — На зборную ходзіш? — Не. Адзіны раз, калі выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў схадзіць, паглядзець. Жах! Я не ведаю, як можна пры такіх адносінах папулярызаваць футбол. Тры разы абшукалі з ног да галавы, у трусы амаль што залазілі. І дзяўчынак, і мужчыну з дзіцём. Нібыта па этапу едзеш, але там мягчэй шманаюць. Гэта адбівае жаданне хадзіць на футбол. — А пазбаўленне волі з чым было звязана? — 339 (артыкул УК РБ «Хуліганства» — Goals.by). Усё, як мы любім:). — Гэта праўда, што для тарпедаўцаў пасля знікнення клуба вышэйшая ліга перастала існаваць? — Я і тады не быў аматарам глядзець чужыя гульні. Калі я гляджу турнірную табліцу і там няма «Тарпеда» — у меня няма цікавасці. — Хаця б хто чэмпіён ведаеш? — Ну, канешне :). Я ж часцяком на стаўках гуляю і адсочваю сітуацыю.

Давялося паўдзельнічаць у бойцы і прывезці першы трафей — хахлоўскі шалік:). Каля стадыёну нас атакавалі 400 чалавек.

Наша моладзь «накрыла» фанаў «Мінска». А тыя напісалі заяву. І ўначы к нашым уламіліся дамоў і пазабіралі.

Показать еще 65