Віктар Хадасевіч: «Зараз беларуская мова гэта трэнд і тэндэнцыя»
Менеджэр па маркетынгу ФК БАТЭ Віктар Хадасевіч распавёў аб ролі беларускай мовы ў развіцці клуба.
«Зараз беларуская мова гэта трэнд і тэндэнцыя. Раней больш арыентавалісь на Расію, а зараз — на патрыятызм, народ і мову. Вось вам прыклад — беларускамоўныя банеры БАТЭ. Ці яшчэ: не так даўно мы стварылі ў сацыяльнай сетцы Facebook мерапрыемства цалкам на беларускай мове, і гэта выклікала толькі станоўчыя водгукі. Зараз нам застаецца толькі працаваць з тым, што ўжо есць», — прыводзіць словы спецыяліста «Прессбол».