Віталь Радзівонаў: «Мне здаецца, нашым кіраўнікам варта ўжо задумвацца, якія крокі рабіць, каб родная мова ўваходзіла ў жыццё грамадзян»

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў падзяліўся меркаваннем аб ролі беларускай мовы ў жыцці нашай краіны.

— Ці шмат вы ведаеце неабыякавых спартсменаў, якія клапоцяцца пра мову?

— У спартовым асяродку часта сустракаю погляды ў падтрымку роднага слова. Не толькі сярод футбалістаў. Калі ўдаецца пабачыцца на нейкіх мерапрыемствах з вядучымі спартсменамі, то чую такія меркаванні. З Сашай Герасіменяй, напрыклад, мы перасякаліся на акцыях і мерапрыемствах. Гэта абсалютна нармальная пазіцыя грамадзяніна сваёй краіны. Тут няма чаго абмяркоўваць. Ёсць такія людзі і ў нашай камандзе.

— У БАТЭ вас называюць Прафесарам. Цікава, якая ў вас адукацыя?

— Скончыў універсітэт фізічнай культуры. А ў гэтым годзе атрымаў дыплом эканамічнага ўніверсітэта. Тут, дарэчы, навучаліся Аляксандра Герасіменя, Даша Домрачава.

— Ці вучылі вы ў школе беларускую мову? Бо часта здараецца так, што людзі ў дзіцячым узросце не надаюць гэтаму пытанню ўвагі. А ў сталым — пачынаюць разумець актуальнасць.

—  Я быў такім самым хлопцам. Ну, малады, адным словам. Натуральна, я нешта чытаў — вершы, творы. Заклаў у школьныя гады пэўную базу. Але, што тут казаць, у паўсядзённым жыцці мова сустракаецца не так часта. Яна існуе на дадзены момант, каб моладзь не забывалася на свае карані. Сітуацыя склалася з-за таго, што беларуская мова мала сустракаецца на дадзены момант у паўсядзённым жыцці, на тэлебачанні. Таму ў мяне вельмі моцная ўнутраная павага да людзей, якія сёння размаўляюць па-беларуску. Мне здаецца, што ў нас такіх людзей робіцца больш.

—  Тэкст для роліка вам пераклаў Лявон Вольскі. Ці падабаецца вам нехта з беларускіх музыкаў, якія займаюцца раскруткай мовы?

—  Ёсць нашы «Песняры» — легендарны гурт. Ёсць «Беларускія песняры», яны ў 2011 годзе выступалі ў нас на ўганараванні каманды. Не магу сказаць, што я фанат нейкіх пэўных музычных стыляў. Але новую беларускамоўную музыку, якую чую па радыё, мне слухаць цікава, нават вельмі. Ведаю Лявона таго ж, «Ляпісаў».

— Калі БАТЭ пачало гуляць у Лізе чэмпіёнаў, Віктар Ганчарэнка заклікаў заўзятараў быць больш культурнымі. Здзіўляла сітуацыя, калі многія беларусы прыходзілі на стадыён найперш паглядзець на «Ювентус» і «Рэал». Выказваюцца думкі, што ў першую чаргу беларуская мова магла б дапамагчы выхаваць нашых заўзятараў больш патрыятычнымі і культурнымі. Ці згодны вы з гэтым?

— Зразумела, мне здаецца, у гэтым кірунку варта рухацца нашаму спорту, гэта адназначна. Адзінае, натуральна, не ўсё адразу. Не праз год ці два беларуская мова ўвойдзе ва ўжытак па ўсіх сферах. Павінна прайсці шмат часу, і неабходна рабіць крокі, каб родная мова ўваходзіла ў жыццё грамадзян. А спорт можа стаць адной з пляцовак для рэкламы мовы. Карацей, футбол павінен у гэтым пытанні дапамагчы. Мне здаецца, нашым кіраўнікам варта ўжо задумвацца, якія крокі рабіць. Гэта было б цудоўна, — прыводзіць словы Радзівонава «Еўрарадыё».

Популярные комментарии
Палешук
0
Па сумме выказванняў: 83% - за мову, 17% - супраць (пятая калона). Усё ў адпаведнасці з нацыянальным складам краіны (83% - беларусы)
Ответ на комментарий Rino
Сколько дерьма в голове у людей оказывается)Чтобы доказать свою правоту безграмотный маргинал s.link начал пенисами мерится с русским,азиатами и украинцами.Большего идиота я ни то что на сайте,в своей жизни не видел)Вы у простите,уважаемые пользователи,мою прямоту.Даже не знаю как и назвать таких индивидов,обезьяны в зоопарке таким занимаются.Это ж как нужно опуститься чтобы повернуть эволюцию вспять и из человека превратится в его подобие.
Rino
0
Сколько дерьма в голове у людей оказывается)Чтобы доказать свою правоту безграмотный маргинал s.link начал пенисами мерится с русским,азиатами и украинцами.Большего идиота я ни то что на сайте,в своей жизни не видел)Вы у простите,уважаемые пользователи,мою прямоту.Даже не знаю как и назвать таких индивидов,обезьяны в зоопарке таким занимаются.Это ж как нужно опуститься чтобы повернуть эволюцию вспять и из человека превратится в его подобие.
Loel
0
Даже упоминание имени Мулявина здесь не уместно. Когда вы это поймете?
Ответ на комментарий s.link
А он в футбол и играет. Кроме того имеет мозги и здравую гражданскую позицию. Футбол этому не мешает. Озвучка ролика показала прекрасное владение Виталя мовай - беларуское произношение чужаку никогда не удается. Даже Мулявин фальшивил, а Виталь говорит как настоящий беларус, все звуки дакладна беларуские!
Написать комментарий 162 комментария
Реклама 18+