Все новости

Віталь Радзівонаў: «Саня Глеб, як мне падаецца, таксама беларускую мову падтрымлівае»

25 ноября 2013, 11:34
6

Форвард БАТЭ і зборнай Беларусі  Віталь Радзівонаў мяркуе, што беларускую мову варта прапагандаваць праз СМІ.— Шырокі розгалас на мінулым тыдні набылі беларусафобскія выказваньні дырэктара каманды «Маладэчна» Любанца. Першымі супраць павальнай русыфікацыі выступілі якраз заўзятары. Вы на чыім баку?— Мне ўсё ж бліжэй людзі, якія падтрымліваюць родную мову, якія памятаюць сваю гісторыю. Тым ня менш, да іншага пункту гледжаньня я стаўлюся спакойна і прынамсі імкнуся яго зразумець.— Родная мова — ня часты госьць і на беларускім тэлебачаньні, хоць былі часы, калі менавіта спартовыя імпрэзы камэнтаваліся ў асноўным па-беларуску. Варта вярнуцца да колішняй практыкі?— На мой погляд, СМІ і журналістыка ўвогуле адыгрываюць вялізную ролю ў прапагандзе мовы. Я думаю, што ўсе нашы журналісты добра ведаюць нашу мову, бо інакш проста быць ня можа. Тым ня менш, прычыны, зноў жа, як і ў маім выпадку: яны круцяцца ў расейскамоўным асяродзьдзі і, мабыць, лепш свае думкі выказваюць па-расейку. Хоць і беларуская мова зь іх вуснаў гучыць вельмі прыемна і прыгожа. На колькі я памятаю, па-беларуску рыхтуюць рэпартажы ня толькі Павал Баранаў, Павал Булацкі, але ёсьць і іншыя журналісты, якія раз-пораз ужываюць беларускую мову ў сваіх камэнтах. Рэпартажы таго ж Навіцкага я па-беларуску слухаў ня раз. Як на мяне, дык гэта здорава. І я гэта буду толькі падтрымліваць.— Беларусь якраз зь ліку тых краінаў, дзе наяўнасьць яшчэ адной дзяржаўнай мовы не вырашае сытуацыю станоўча для мовы тытульнай. Так званае «дзьвюхмоўе», на Ваш погляд, шкодзіць станаўленьню беларускай мовы, ці такой праблемы папросту не існуе?— Мне здаецца, што ў людзей усё ж павінна быць права выбару, і ўжо ад кожнага канкрэтнага чалавека залежыць, на чым ён спыніць свой выбар. Але, канечне ж, важна, каб прынамсі ў роўных умовах былі дзьве мовы.— Цяпер, на Ваш погляд, расейская і беларуская ў роўных умовах?— На жаль, не. Я не кажу нават пра школы і г.д. У нас увесь дакумэнтазварот ідзе па-расейску, хоць яшчэ ня так даўно было на дзьвюх мовах. Дарэчы, ня так даўно натрапіў на відэа 1990-х гадоў. Кінулася ў вочы, што тады нашмат больш людзей кантактавалі паміж сабой на роднай мове. І перадач па тэлебачаньні было куды больш. Але вось так паступова беларуская мова адсоўваецца. І ўвогуле такое адчуваньне, што ў саюзныя часы ў Беларусі на беларускай мове гаварылі больш. Не магу нічога сьцьвярджаць, з чым гэта зьвязана, — неяк сам сабой працэс ідзе.— Віталь, а хто яшчэ ў камандзе БАТЭ прыхільна ставіцца да беларускай мовы? Сяргей Крывец нібыта нават пачынаў пісаць блог па-беларуску?— Наколькі памятаю, калі Сяргею такое пытаньне задавалі, дык ён таксама ў падтрымку роднай мовы выступаў. Але я з апытальнікам не хаджу па камандзе, таму трэба такім пытаньнем цікавіцца непасрэдна ў людзей. Шчыра кажу: збольшага нават ня ведаю. Хоць той жа Саня Глеб, як мне падаецца, таксама беларускую мову падтрымлівае, — цытуе Радзівонава «Радыё Свабода».