Tribuna/Футбол/Блоги/Сандра Таналі змяніў прафесію пасля таго, як быў другі раз дыскваліфікаваны за стаўкі

Сандра Таналі змяніў прафесію пасля таго, як быў другі раз дыскваліфікаваны за стаўкі

Даволі нечакана.

Автор — Pam-pam
11 мая, 14:00
Сандра Таналі змяніў прафесію пасля таго, як быў другі раз дыскваліфікаваны за стаўкі

Зорка «Ньюкасла» Сандра Таналі, які не гуляў за каманду з кастрычніка пасля таго, як быў дыскваліфікаваны на 10 месяцаў за азартныя гульні, быў заўважаны ў форме звычайнага рабочага.

23-гадовага італьянца пабачылі з супрацоўнікамі Shepherd Offshore Engineers, якая з'яўляецца марскім пастаўшчыком, а таксама займаецца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі і працамі ў будаўнічай галіне.

Нягледзячы на тое, што Федэрацыя футбола Італіі забараніла яму гуляць за парушэнне правілаў азартных гульняў, былой зорцы «Мілана» усё яшчэ можна трэніравацца, але ён не зможа гуляць за каманду Эдзі Гаў да наступнага сезона.

У былым твітары апублікавалі фота футбаліста ў касцы і спецыяльнай яркай камізэльцы.

Прыхільнікі адрэагавалі на незвычайнае відовішча, а адзін карыстач напісаў: «Таналі цяжка супакоіць!»

Іншы пажартаваў: «Сандра Танале тут выконвае сайд квэсты».

Вядома гэта ўсё жарты і падобна на тое, што Танале проста прыйшоў як наведвальнік або турыст, мяркуючы па яго бэйджыку на якім напісана «visitor».

На мінулым тыдні італьянскі гулец атрымаў двухмесячную дыскваліфікацыю, а таксама штраф у памеры 20 000 фунтаў стэрлінгаў. Яна дадасца да тых 10 месяцаў, якія гулец атрымаў восенню 2023-га.

«Ньюкасла» заявіў, што клуб будзе падртымліваць гульца: «Як прызнала Футбольная асацыяцыя Англіі ўзровень дапамогі, прадстаўлены Сандра шляхам самастойнага звароту і поўнага супрацоўніцтва з далейшым расследаваннем, зʼяўляецца надзвычайным і беспрэцэдэнтным.

Сандра цалкам прызнаўся ў сваёй букмекерскай дзейнасці, і зрабіў гэта пры абставінах, калі не было іншых доказаў для ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Сандра працягвае выконваць тэрапеўтычны план і адукацыйную праграму пры поўнай падтрымцы клуба і працягне трэніравацца са сваімі таварышамі па камандзе».

Другие посты пользователя

Все посты