Все новости

Любоў Чаркашына: «Пагоня? У гэтай краіне, пад гэтым сцягам я дамагалася чагосьці. Трэба падымаць дупу і штосьці рабіць, а не глядзець на сімволіку»

12 октября 2016, 09:50
26

Чэмпіёнка Еўропы, прызёрка свету і Алімпійскіх гульняў, а цяпер трэнерка Любоў Чаркашына распавяла пра свае станаўленне да герба «Пагоня».

– Я люблю Віталю Гуркова, ён мне нядаўна сніўся. Але ёсць, мне здаецца, у агульнай ідэалогіі простая думка, што мы мусім трымацца пэўных правілаў, калі прэзентуем сваю краіну і кіраўніцтва. Я шмат чытаю і мне падабаецца думка, што мы заслугоўваем тое, што заслугоўваем — я пра ўладу. І калі спартовец выязджае за мяжу, ён не рэпрэзентуе сябе любімага, а рэпрэзентуе Беларусь — потым толькі кажуць ягонае прозвішча. На вялікай палітычнай арэне я не маю права ставіць палкі ў колы.

Я сама даўно супакоілася і не рэагую на пытанні пра сцягі і «Пагоню». Ва ўсвядомленым жыцці я выступала і зарабляла пад цяперашнім сцягам. Я памятаю, як мой бацька прадаваў гуму з колаў, каб проста купіць нам паесці, і я памятаю, што такое насіць пасля сястры ўсе рэчы, калі твая маці працуе дворнікам, я памятаю свае 7 гадоў у інтэрнаце, як а 6-й раніцы ехала на трох транспартах да «Дынама», не дазваляла сабе ні таксі, ні смачна паесці.

У гэтай краіне, пад гэтым сцягам я дамагалася чагосьці і дасягнула, трэба падымаць дупу і штосьці рабіць, а не глядзець на сімволіку.Калі ж будзе новы рэферэндум на гэты конт, то я не ведаю… Але я хачу такія рэферэндумы ў Беларусі, як у Швейцарыі, каб мы вырашалі, ці варта яшчэ вышэй падымаць заробкі, – сказала Чаркашына.

Показать еще 26