Все новости

Гісторык Каўка: «Хацеў ўзяць з сабой у Мінск бел-чырвона-белы сцяжок, які мне падаравала наша Вольга Корбут, але жонка адгаварыла»

25 декабря 2021, 16:50
32

Беларускі гісторык і літаратуразнаўца Аляксей Каўка, які жыве ў Маскве, расказаў аб сваёй сустрэчы з чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай па гімнастыцы Вольгай Корбут.

— Аляксей Канстанцінавіч, гады два вы не былі ў Мінску — з-за каранавіруса. Ды і цяпер забаронныя шлагбаумы дарэшты не зняты. Як вам удалося прарвацца на радзіму?

— Прарывацца не давялося, ехаў без прыгод. Дзякуй Богу, пачалі хадзіць цягнікі, з’явіўся і новы маскоўскі — «Ласточка». Ім я і дабіраўся. Народу ў вагоне было няшмат, чалавек пятнаццаць. Я вакцынаваны, адпаведныя паперы былі пры мне, але іх ніхто не правяраў. Хацелася мне ўзяць з сабой у Мінск бел-чырвона-белы сцяжок, які мне ў свой час падаравала наша славутая Вольга Корбут…

— З тым сцяжком вас проста на вакзале маглі б затрымаць. А калі Корбут вам яго падаравала?

— Яшчэ ў 1989 годзе, калі яна з Данчыкам і сваім мужам Леанідам Барткевічам прыязджала да нас у Маскву. Была вельмі цёплая сустрэча з маскоўскімі беларусамі, і пасля яе алімпійская чэмпіёнка падышла да мяне: «Вось вам, спадар Аляксей, памятка». Я з тым сцяжком доўга хадзіў на розныя беларускія акцыі ў Маскве. І ў Мінск хацеў узяць, але жонка адгаварыла… – сказаў Каўка.

Показать еще 32