Все новости

Экс-гімнаст Букін: «Легендарны мінскі зал «Кольцы славы», дзе я займаўся, зачынілі – ці то на рэканструкцыю, ці то назаўсёды»

19 октября 2022, 13:22

Экс–гімнаст і былы старшы трэнер зборнай Беларусі, а зараз артыст Cirque du Soleil Сяён Букін у інтэрв’ю «Трыбуне» распавёў, у якім стане зараз знаходзіцца спартовая гімнастыка ў Беларусі.

– Калі казаць аб’ектыўна, ці жывая спартовая гімнастыка ў сённяшняй Беларусі?

– Не, яна знікла. Гэта бачна па ўсім: па выніках, па кадравым і эканамічным пытаннях. Легендарны мінскі зал «Кольцы славы», дзе я займаўся, зачынілі – ці то на рэканструкцыю, ці то назаўсёды, а новы зал замест яго не адкрылі. Турніраў няма, праводзяцца хіба што пару чэмпіянатаў унутры краіны. Былі міжнародныя спаборніцтвы, але на ўнутраных чэмпіянатах мала хто выступаў, бо гімнастаў няма, а зараз [праз санкцыі] і міжнародных турніраў няма. Можа, гімнасты ў Расію будуць ездзіць, але беларуская гімнастыка знішчаная.

– Знішчаная праз што?

– Праз стаўленне да трэнерскіх кадраў, чыноўнікі раскідваліся трэнерамі, то-бок справа зноў у заробках і стаўленні. Дзяцей на заняткі ходзіць шмат, і ім не трэба шыкоўныя ўмовы – можна трэніравацца ў самых простых залах, і будзе вынік. Тыя трэнеры, якія ёсць у Беларусі зараз, не зацікаўленыя ў выніку і працуюць на аматарскую гімнастыку, – расказаў Букін.