Сяргей Рутэнка: «У Беларусі люблю прыроду, Браслаўскія азёры»

Вядомы гандбаліст Сяргей Рутэнка паведаміў пра тое, чым займаецца ў вольны час.

- Чым займаецеся ў вольны час?

– Не хацелася б казаць гучных слоў, але рыхтую сваё жыццё да перыяду «пасля спорту». Наўрад ці я змагу быць трэнерам, на мой погляд, гэта вельмі складаная, своеасаблівая прафесія. Настаўнік павінен cумяшчаць у сабе навыкі псіхолага, тактыка, стратэга, аднаго з бацькоў. Я, напрыклад, ведаю, што ў некаторых момантах проста не змог бы стаяць каля края пляцоўкі. Дарэчы, баюся разважаць і мудрагеліць на гэтую тэму, таму што раптам потым прыйду да трэнерскай працы. Мне не хацелася б далёка сыходзіць ад гандбола, усё ж такі гэта маё жыццё, дзе я шмат чаго дасягнуў, але, на жаль, цяперашняя сітуацыя ва ўсёй Еўропе менавіта ў нашым відзе спорту досыць цяжкая і ставіць пэўныя рамкі.

Калі ёсць вольны дзень, то імкнуся правесці яго з сям’ёй, таму што часам адчуваю сябе вінаватым у адносінах да дачкі, вельмі мала часу ўдзяляю ёй. У Беларусі люблю прыроду, у прыватнасці Браслаўскія азёры, кожны год бываем там. Пакуль не было дзяцей, мне вельмі падабалася жыць у палатцы, на адкрытым паветры, а не ў добрых жыллёвых умовах. Гатаваць наогул не люблю, а вось на прыродзе пасмажыць мяса, зварыць юшку, заўсёды з задавальненнем.

Источник: «Звязда»
Реклама 18+