Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «На першы план стаўлю якасць нашай гульні»

19 сентября 2017, 22:45

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч перад гульнёй з БГК распавёў пра сітуацыю ў камандзе:

- Нажаль, у нас ёсць траўмаваныя гульцы, але спадзяюся, што яны паправяцца да матча з «Кронанам». Усе астатнія – гатовыя да бойкі. Напрыклад, супраць БГК дэбютуе Арцём Чыкун. Ён павінен узмацніць нашу заднюю лінію. 

- Штосьці змянілася пасля таго, як стала вядома, што на заўтрашняй гульні трэнерам будзе Андрэй Мачалоў, а не Сяргей Бябешка?

- Абсалютна нічога. Па-першае, Мачалоў — дастаткова добры трэнер. Па-другое, склад БГК дазваляе вырашаць бягучыя задачы. Незалежна ад таго, хто з гульцоў заўтра прыме ўдзел у сустрэчы, гэта будзе класная каманда. Мы будзем спрабаваць даказаць, што і мы можам выглядаць нядрэнна. На першы план стаўлю якасць нашай гульні, – распавёў Жыркевіч.