Аляксандр Жыркевіч: «Збіраемся ў нядзелю згуляць больш пільна»

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч распавёў пра памылкі ў мінулым матчы і планы на гульню з «Кронанам», якая адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю.

- У першай гульні гродзенцы вельмі моцна згулялі ў абароне. У атацы мы ня здолелі прадэманстраваць канструктыўнай гульні. Нашы гандбалісты намагаліся рабіць тое, што я ад іх патрабаваў, але вельмі часта гублялі мяч, за што супернік нас і пакараў. 12 галоў гродзенцы забілі нам з адрыва. Збіраемся ў нядзелю згуляць больш пільна і не дазволіць «Кронану» забіваць такія простыя галы.

Реклама 18+