Все новости

Арцём Красуцкі: «Гульню з «Кронанам» можам занесці сабе ў актыў»

10 октября 2017, 08:44

Арцём Красуцкі пасля гульні за «Кронанам» паразмаўляў з клубнай прэс-службай.

- Хлопцы былі заражаныя на гульню, нікога матываваць не трэба было. Першы няўдалы матч мы забылі, пакінуўшы ад яго толькі злосць.

Па гульні было бачна, што перамагаць «Кронан» мы можам. Спадзявацца на ўдачу ў такіх матчах ня трэба. Мажліва нам крыху не хапіла самадысцыпліны, у некаторых момантах вельмі спяшаліся, але матч быў якасны. Як кажуць, лепш дрэнна выйграць, чым добра прайграць, але ўсё ж гэтую гульню можам занесці сабе ў актыў.