Все новости

Аляксандр Апейкін: «Зараз вельмі напружаны адрэзак і мы павінны раўнамерна размеркаваць нагрузку»

14 октября 2017, 22:21

Дырэктар «Віцязя» Аляксандр Апейкін падзяліўся меркаваннем пра матч з БГК:

- Трэба рэалістычна глядзець на рэчы. Няма ніякага сэнсу хаваць тое, што бягучы чэмпіянат праходзіць па формуле "4 + 2», дзе відавочнымі фаварытамі выступаюць СКА і БГК. Тым не менш, месца за бронзу цалкам вакантнае. У нас ёсць свае турнірныя задачы, і ў адпаведнасці з ім мы працуем над сваімі тактычнымі прыярытэтамі.

Для клуба нашага фармату зараз вельмі напружаны адрэзак, і мы павінны раўнамерна размеркаваць нагрузку. У мінулую нядзелю выдалі баявы паядынак з «Кронанам», у якім вельмі жадалі ўзяць першыя ачкі. За шанцы ў такіх матчах прыходзіцца расплачвацца траўмамі вядучых гульцоў. Праз два дні пасля матчу з БГК нас чакае вельмі важная хатняя гульня з «Машэкам» — прамым канкурэнтам за выхад ў асноўную «чацвёрку».

Вядома, усе гэтыя фактары мы будзем улічваць у матчы ў Брэсце 15 кастрычніка. Пастараемся вытрымаць, атпрацаваць камандныя ўзаемадзеянні з прыцэлам на матч супраць магілёўцаў.