Ягор Лях: «Расцем у плане ўзаемадзеянняў, робім менш памылак, гуляем больш надзейна»

Распасоўшчык «Віцязя» Ягор Лях распавёў пра сваю незвычайную ролю ў матчы з БГК.

- Гульня выдалася добрай. У нас быў недахоп па пазіцыях, таму мне прыйшлося згуляць у лініі. Імправізаваў (усміхаецца). Але атрымалася няблага, партнёры па камандзе давалі шыкоўныя пасы. Адзначу, што мы добра расцем у плане ўзаемадзеянняў, робім менш памылак, гуляем больш надзейна. Каманда прыбаўляе.

Пасля матча мясцовыя заўзятары гучна скандзіравалі «Віцязь, Віцязь». Дзякуй ім, нам было вельмі прыемна.

Источник: hcviciaz.com
Реклама 18+