Все новости

Сямёнава пра акцыю да 1000-годдзя Брэста: «Сацыяльная кампанія «Нашы перамогi – роднаму гораду» з’яўляецца працягам праекту па ўмацаванні сувязі з Брэстам»

2 ноября 2017, 18:31
1

Намеснік кіраўніка БГК імя А.П. Мяшкова па маркетынгу і камунікацыях Лідзія Сямёнава паведаміла пра акцыю клуба да 1000-годдзя Брэста.

«Наша маркетынгавая палітыка накiравана на падтрымку трывалай сувязi клуба з горадам і яе жыхарамі. Любая рэкламная актыўнасць мае шырокае распаўсюджванне перш за ўсё ў родным рэгіёне. Гэта датычыцца і вонкавай рэкламы. Сацыяльная кампанія «Нашы перамогi – роднаму гораду» з’яўляецца лагічным працягам праекту па ўмацаванні сувязі з Брэстам. Свята 1000-годдзя – гэта вялікая падзея ў жыцці горада і выдатная нагода стварыць новыя білборды. Мы разам з горадам i яго жыхарамi вiншуем Брэст!» – адзначае Сямёнава.