Все новости

Андрэй Барвіюк: «Пасля сыходу Котава нам трэба было аднавіць глыбіню склада на пазіцыі галкіпера»

29 ноября 2017, 13:23

Спартыўны дырэктар «Віцязя» Андрэй Барвіюк пракаментаваў заяўку галкіпера Валянціна Счастнага.

- Пасля сыходу Котава нам трэба было аднавіць глыбіню склада на пазіцыі галкіпера. З’явіўся варыянт з маладым гульцом Валянцінам Счастным. Ягоная працаздольнасць і самаадданасць дазваляе нам падтрымліваць высокі ўзровень канкурэнцыі пад час трэніровачнага працэсу. Разлічваем на ягоны прагрэс і на тое, што ў будучым ён зможа прынесці шмат плёну для клуба.