Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Жаданне перамогі можа быць важнейшым за ўзровень каманды»

13 декабря 2017, 07:55

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч расказаў пра падрыхтоўку да гульні супраць СКА. 

- Працягваем працаваць над павышеннем тэмпу ў атацы, зробім на гэта асноўны акцэнт. Вывучылі гульню СКА ў абароне, паспрабуем ствараць як мага больш сітуацый, у якіх яны могуць памыляцца.

Вынікі апошніх матчаў чэмпіяната паказваюць, што жаданне перамогі можа быць важнейшым за ўзровень каманды. Мы разумеем, што супернік мацнейшы за нас, але не збіраемся здавацца, будзем змагацца, вельмі жадаем згуляць як мага лепш. Гэты матч важны для набору кандыцый перад гульнёй супраць «Кронана», у якой мы не маем аніякага права згуляць дрэнна.