Все новости

Сяргей Цыганкоў: «Першы тайм быў роўны»

21 января 2018, 16:46

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Цыганкоў падзяліўся думкамі наконт гульні супраць «Віцязя» (28–21):

- Гульня з нашага боку не зусім атрымалася. Вельмі шмат момантаў не рэалізавалі, я паадлічыў 12–13. Гэта дазволіла суперніку зачапіцца. У абароне таксама быў невялічкі сумбур у першым тайме. Напэўна гэта звязана з тым, што мы даўно не гулялі, папярэдні матч адбыўся больш за месяц таму.

Некаторыя нашы гульцы асновы атрымалі пашкоджанні. Да таго ж адсутнічае Падасінаў. Але гэта не адмяняе заслуг «Віцязя».

Лічу, што першы тайм быў роўны. У другім сказалася тое, што фізічна мы крыху лепей: дзесьці змаглі збегаць у адрыў, дзесьці адстаялі ў абароне. Увогуле, другім таймам па выніку задаволены. Адзначу маладога гульца Андрэя Клімаўца, які не стушаваўся.

Настройваемся на другі матч, бо ад такіх каманд, як «Віцязь», заўсёды можна чакаць сюрпрызаў, гульцы вопытныя. Можа ім не хапае хуткасці, але яны бяруць сваё ўменнем. Той жа Ладуцька правёў на пляцоўцы амаль увесь час матчу і гэта прытым, што яму ўжо за 30 гадоў, тут можна толькі сказаць «дзякуй».

- Ці сказалася на гульні тое, што Падасінаў адсутнічаў?

- У нас такая каманда, што нам складана, калі выпадае які-небудзь гулец. Сёння ў нас 8 з 14 чалавек у заяўцы былі 98-га году і маладзей. Што датычыцца галкіпера (Ярашука), было вядома, што ён жадае паказаць сябе. Па гэта прычыне ён нерваваўся і дапусціў некалькі неабавязковых памылак. Але на выніку матча гэта не адбілася.