Все новости

Міхно і Салтанаў дэбютавалі за «Віцязь»

21 января 2018, 16:48

Учора за «Віцязь» дэбютавалі маладыя гульцы: плэймейкер Яўген Міхно (1998 г.н.) і лінейны Ілля Салтанаў (1999 г.н.). Пасля матчу яны падзяліліся ўражаннямі ад сваёй першай гульні за клуб.

Яўген Міхно:

- Пасля двух гадоў без гульнявой практыкі было цяжкавата. Адчуваю, што яшчэ не ў лепшых фізічных кандыцыях, магу гуляць лепей. Страху перад «Гомелем» не было, але эмоцыі перапаўнялі. Вельмі рады, што мне далі шанец гуляць за «Віцязь». Добра, што хоць і выйшаў на тры хвіліны, але змог закінуць мяч і дапамагчы камандзе.

Ілля Салтанаў:

- Крыху хваляваўся, усё ж першы матч за новую каманду, не хацелася зрабіць штосьці не так. Лічу, што добра згуляў у абароне. У атацы трэба дадаваць, але гэта пытанне часу. Чым больш будзем працаваць, тым хутчэй з’явіцца поўнае паразуменне. У наступных матчах будзе толькі лепш, я ў гэтым упэўнены.

«Гомель» — добры, моцны супернік, пры належнай падрыхтоўцы няма нічога нерэальнага. Будзем намагацца даць адпор і праз тыдзень.