Все новости

Андрэй Барвіюк: «Есць кадравыя праблемы, якія адбіваюцца на зладжаннасці гульні і варыятыўнасці ў атацы»

1 февраля 2018, 13:35

Спартовы дырэктар «Віцязя» Андрэй Барвіюк, правёўшы гульню супраць СКА (14–40) ў якасці трэнера распавёў пра неабходныя перамены ў камандзе.

- Незвычайна выступаць у ролі трэнера. Цяжкая ў вас праца, Ігар Мікалаевіч (прым. звяртаецца да Ігара Папругі), эмацыянальная. Нам яшчэ не хапае майстэрства, каб нават зрабіць лік меньшым. Супраць нас гуляла лепшая абарона чэмпіянату і нам пакуль цяжка. Асабліва, калі ў нас ёсць кадравыя праблемы, якія адбіваюцца на зладжаннасці гульні і варыятыўнасці ў атацы.

- За кошт чаго «Віцязь» можа палепшыць гульню?

- За кошт паляпшэння трэніровачнага працэсу, улівання ў склад новых маладых гульцоў і паляпшэння тактычнага малюнка гульні. Ёсць шмат нюансаў, якія нашы гульцы разумеюць не да канца і не спрабавалі яшчэ на ўзроўні вышэйшай лігі. Зараз яны ведаюць, што трэба зрабіць крок наперад, каб паспяваць за хуткасцямі і не прапускаць вельмі простыя мячы. Таксама трэба стаць больш эфектыўнымі ў атацы.