Все новости

Андрэй Барвіюк: «Першыя 15 хвілін спрабавалі гуляць без галкіпера. Лічу, што атрымалася добра»

10 февраля 2018, 17:59

В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк пракаментаваў паразу ў Гомелі (16–25):

- Так, гэта параза, але для нас галоўны вынік матча — не згубленыя балы, а паляпшэнне ў нашай гульні.

Першыя 15 хвілін спрабавалі гуляць без галкіпера. Лічу, што атрымалася добра. Прапусцілі толькі адзін мяч.

Пільна згулялі ў абароне. Выкарыстоўвалі схему 5–1 са смяшчэннем па Сергелю, з выпадзеннем гэтага гульца атакуючая моц гамяльчан паменшылася.

Бачу прагрэс і ў атацы. Недахопы ёсць, але, напрыклад, у гэтым матчы нашы гульцы былі дысцыплінаванымі, зрабілі няшмат тэхнічных памылак. Як вынік, супернік не меў магчымасці бегчы ў адрыў.