Все новости

Андрэй Барвіюк: «Паспрабавалі даць больш свабоды гульцам задняй лініі

24 февраля 2018, 16:56

В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк пракаментаваў дзеянні каманды ў матчы з «Кронанам» (25–44):

- Паспрабавалі даць больш свабоды гульцам задняй лініі, таму выкарыстоўвалі схему з двума лінейнымі. У Ваяводы атрымалася згуляць добра і актыўна ў атацы, было наладжана добрае ўзаемадзеянне з Ляхам. Важна, што ўсе гульцы атрымалі шмат часу на пляцоўцы, адчулі гульнявы рытм.

Канешне, калі гуляеш у такім эксперыментальным складзе, цяжка паказаць штосьці якаснае ў абароне. Гэта і адбілася на канчатковым выніку.