Все новости

Аляксандр Апейкін: «Беларусь чакае перабудова. На гэта раз мы зробім усё правільна, каб больш не губляць 30 гадоў»

13 мая 2022, 15:44

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін у сваім Telegram-канале падзяліўся думкамі аб тым што адчувае ў беларусскім палітычным і культурніцкім жыцці тое ж, што маглі адчуваць людзі ў СССР падчас перабудовы ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

«Перабудова.

Чамусьці адчуваю тое паветра, якім, пэўна, дыхалі людзі напрыканцы 80-х. Той час я памятаю цьмяна, але рэха яго вельмі добра захавалася ў пастсавецкай рок-музыцы, якую мы ўсе слухалі, у нямецкай літаратуры пра апошнія гады ГДР, гістарычных часопісах і ўспамінах старэйшых сяброў. Беларускі савок сканаў. Ягоную абсурднасць і бесперспектыўнасць сёння ўжо зразумелі нават самыя зацятыя ідэолагі лукашызма.

Нешта робіцца яшчэ па інэрцыі, але ўсё гэта выглядае ўжо смешным, а не пагрозлівым і ўпэўненым. Рэпрэсіі перастаюць палохаць, агульнае разуменне неабходнасці зменаў у грамадстве ў мэтах самазахавання нацыі. Гэта тычыцца ўжо аднолькава як прафесара археалагіі, так і ахоўніка на Валадарцы.

Беларусь чакае перабудова. На гэта раз мы зробім усё правільна, каб больш не губляць 30 гадоў. Гісторыя нам патрэбна, каб рабіць высновы. Радуе, што на наш век выпадзе моцная хваля адраджэння беларускай літаратуры, мовы, музыкі, ўзнікнуць новыя N.R.M. і Ulis. Вернецца Чарнобыльскі шлях як самае масавае нацыянальнае шэсце. На нас будзе вялікая гістарычная адказнасць ізноў гэта ўсё не прасраць.

Ну а недзе на ўсходзе паўстане новы Цой», – напісаў Апейкін.