Все новости

Украінскі гандбаліст Дарашчук аб падпісанні антываеннай дэкларацыі БФСС: «Нам трэба аб’яднацца супраць гэтай сістэмы, бо ахвяры гэтай вайны — ні ў чым не вінныя людзі»

15 мая 2022, 15:03

Украінскі гандбаліст Дзмітрый Дарашчук распавеў чаму падпісаў антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

«Украіна пакутуе ад неадэкватных тупарылых ублюдкаў, якія не ведаюць, што такое чалавечнасць, і залучаюць у гэта беларусаў без іх ведама (проста ставяць перад фактам, як зняволеных). Нам трэба аб’яднацца супраць гэтай сістэмы, бо ахвяры гэтай вайны — ні ў чым не вінныя людзі, «Вялікая Расія» ужо прайграла і ей няма апраўдання, прабачэння, разумення. Оркі павінны ######## [загінуць] усе, хто прыйшоў на чужую зямлю! Я не згодзен з палітыкай Пуціна (і хачу яго смерці і яго набліжаных). Усе, хто супраць гэтай сістэмы, павінны былі даўно паказаць гэта, сказаць свае слова, ім таксама няма апраўдання!», – сказаў Дарашчук.

Паставіць свой подпіс можна па спасылке