Все новости

На трэнера па гандболе Міхуту завялi крымiнальную справу за абразу Лукашэнкі («Наша Ніва»)

23 мая 2022, 13:26
3

Як паведамляе «Наша Нiва», адным з людзей, пра затрыманне якiх у апошнiя днi публiкавалi вiдэапаведамленнi беларускiя сiлавiкi, з’яўляецца майстар спорта па гандболе, былы гулец СКА-2, чэмпіён Еўропы і віцэ-чэмпіён свету сярод студэнтаў у складзе каманды БДУФК, а зараз гандбольны трэнер Зельвенскай ДЮСШ Міхаіл Міхута.

Яго абвiнавацiлi ў распаўсюджваннi экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразе Аляксандра Лукашэнкi. За апошняе на трэнера заведзена крымінальная справа па адпаведным артыкуле 368 КК, які прадугледжвае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Адзначым, Мiхаiл – пляменнiк вядомага экс-гандбаліста, падпісанта ліста за чэсныя выбары Уладзіміра Міхуты, якi тройчы быў чэмпіёнам СССР, тройчы браў Кубак СССР, выйграваў Кубак кубкаў у складзе СКА.